Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бог прыйшоў на грэшную зямлю.

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Бог прыйшоў на грэшную зямлю. Бог прыйшоў на грэшную зямлю. Для людзей святло вялікае заззяла. Бог прыйшоў на грэшную зямлю. Каб ужо Валадарства вечнае настала. Усе чакалі ваяра, цара, А прыйшло маленькае дзіцятка. Усе чакалі надзвычайных з’яў, А ў яслях спавівалі немаўлятка. Так, звычайны хлеў стаў у тую ноч Шмат важней і велічней палаца. Бо ў ім прыйшоў на свет Хрыстос, Божы Сын і Міласэрны Збаўца. Цемру разагнала ў тую ноч святло, Для людзей надзея зноў настала. І любоў выразней і ярчэй чым у тую ноч, Ад стварэння Свету нам не ззяла. Бог прыйшоў на грэшную зямлю. Чалавекам стаў, каб выцярпець нямала... Бог прыйшоў на грэшную зямлю, Каб урэшце ўжо зямля святою стала! Lunarcharge Premium