Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Багдановіч

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Бог прыйшоў на грэшную зямлю. Бог прыйшоў на грэшную зямлю. Для людзей святло вялікае заззяла. Бог прыйшоў на грэшную зямлю. Каб ужо Валадарства вечнае настала. Усе чакалі ваяра, цара, А прыйшло маленькае дзіцятка. Усе чакалі надзвычайных з’яў, А ў яслях спавівалі немаўлятка. Так, звычайны хлеў стаў у тую ноч Шмат важней і велічней палаца. Бо ў ім прыйшоў на свет Хрыстос, Божы Сын і Міласэрны Збаўца. Цемру разагнала ў тую ноч святло, Для людзей надзея зноў настала. І любоў выразней і ярчэй чым у тую ноч, Ад стварэння Свету нам не ззяла. Бог прыйшоў на грэшную зямлю. Чалавекам стаў, каб выцярпець нямала... Бог прыйшоў на грэшную зямлю, Каб урэшце ўжо зямля святою стала! Lunarcharge Premium


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Забываюся родную мову, Нават думаю ўжо па-руску. І душа, што была шырокай, Усё больш становіцца вузкай. Забываюся родную мову І губляю свае корні. Усё часцей, як успомню гэта – Горкі смутак душу агорне. Забываюся родную мову І губляю душу праз гэта. Невыносна баліць і стогне Маё чулае сэрца паэта. Забываюся родную мову І Радзіму сваю забываю. Як сляпы я ў цемры блукаю, Але мовы губляць не жадаю!!! Air Max 1 Ultra Moire


Сярэдняя: 3.9 (16 галасоў)
Мая Беларусь, Маіх продкаў зямля. Урадлівая глеба, Веснавая ралля. Ты мне дадзена Богам, Радзіма мая. Ты зямля маіх продкаў, Святая зямля. Як люблю я цябе, Як табой ганаруся! За цябе на каленях Я да Бога малюся. Sneaker Release Dates 2019