Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бойня

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Уяві сабе белыя дні:
Гэты сад, кляштары, камяні -
Іх сагрэй нашым сонечным сэрцам
І смугою сваёй ахіні.
Зацьвіце над табой зьверабой,
Будзе дзікі буяць і баяцца,
Будзем мы па-над небам сьмяяцца
І зь цяляткам ісьці на забой.
Стануць крылы расьці ды расьці;
Мы асьлепнем, бадай што асьлепнем -
Цьмянай кветкай ці сонечным сьлепнем
Дакранецца жаданьне сысьці.
І мы сыдзем: зь нябёсаў - сюды,
Дзе цяляты, сякеры, сады,
Дзе сьляпыя ня бачаць дарогі -
І ўзьлятаюць вышэй ад жуды.
І мы будзем на слове трымаць -
За капытца, за лапу, за руку, -
Тых, хто хоча адбіцца ад бруку,
Верабейкам на помніку стаць.
А аднойчы заб'ецца душа -
Прарасьце цераз пальцы сьпярша,
Праклюецца праз нашыя вочы...
Ці захоча на бойні ляжаць?



Выдатны твор! Дзякуй=) "А

Выдатны твор! Дзякуй=)

"А аднойчы заб'ецца душа -
Прарасьце цераз пальцы сьпярша,
Праклюецца праз нашыя вочы...
Ці захоча на бойні ляжаць?"

Шэдэўральны вынік!