Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бусліная крэпасць

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)
Бусліная крэпасць Буслы жывуць на Навапрудскай – ля бойкай трасы, ля людзей. Зямліцы сімвал беларускай сядзіць на слупе, у гняздзе. Ды некалі з жыллём бусліным на слупе тым была бяда: са слупа падалі галіны, прынесеныя для гнязда. Каб не было ў буслоў гаротных з жылою плошчаю бяды, старыя чалавек вароты замацаваў на слупе тым. Вароты – для гнязда фундамент. Фундаментам зрабілі хлам, каб звілася гняздо бусламі і стала крэпасцю буслам. JORDAN