Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бярозкавы мары

Сярэдняя: 3.9 (48 галасоў)
Бярозкавы мары Плывуць аблокі над прыціхлай вёскай, Кудысьці іх халодны вецер гоніць, Плывуць над полем з тонкаю бярозкай, Яна аб чымсьці шапаціць, гамоніць. Мо, летнія успомніла світанкі, І зарапады жнівеньскай парою, Спатканні прызначалі тут каханкі, З ёй радасцю дзяліліся сваёю. Іх ад дажджу хавала і спякоты, І сведкаю была узнёслых мараў, А часам замаўкала ад самоты Пад цяжарам зласлівых цёмных хмараў. І як тады хацелася зялёнай Сарвацца з месца хоць бы на імгненне І прыхінуцца да гарэзы-клёна, Адчуць яго гарачае трымценне. Ды ведала, што гэтага не будзе, Ніколі ім на ўзлеску не сустрэцца. Быць разам, пэўна, могуць толькі людзі, І хто сказаў: Не маюць дрэвы сэрца. Туманамі ахутаная вёска, Нялёгка дрэўцу ў непагадзь без пары. На лес глядзіць самотная бярозка, Хаваючы глыбока думкі-мары... 1999 г. Adidas