Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

пейзажная лірыка

Яшчэ не ацэнена

Бярозкавы мары

Плывуць аблокі над прыціхлай вёскай,
Кудысьці іх халодны вецер гоніць,
Плывуць над полем з тонкаю бярозкай,
Яна аб чымсьці шапаціць, гамоніць.

Мо, летнія успомніла світанкі,
І зарапады жнівеньскай парою,
Спатканні прызначалі тут каханкі,
З ёй радасцю дзяліліся сваёю.

Іх ад дажджу хавала і спякоты,
І сведкаю была узнёслых мараў,
А часам замаўкала ад самоты
Пад цяжарам зласлівых цёмных хмараў.

І як тады хацелася зялёнай
Сарвацца з месца хоць бы на імгненне
І прыхінуцца да гарэзы-клёна,
Адчуць яго гарачае трымценне.

Ды ведала, што гэтага не будзе,
Ніколі ім на ўзлеску не сустрэцца.
Быць разам, пэўна, могуць толькі людзі,
І хто сказаў: Не маюць дрэвы сэрца.

Туманамі ахутаная вёска,
Нялёгка дрэўцу ў непагадзь без пары.
На лес глядзіць самотная бярозка,
Хаваючы глыбока думкі-мары...

1999 г.



Яшчэ не ацэнена

Шумяць дубовыя гаі,
Усё на зямлі жывое
Як золата ўсё дарагое
Спявае вясна раўчукамі!

Парадак кахае прырода,
і там за гарой ўдалечыні –
Ляглі, балоты лагчыны
Як бастыён для народа!

Паглядзі, твар неба бялей
Калясніца вятроў з хваль
Адсвятляе неба крышталь
І грукоча Пярун: э-ге-гей!

Да спаткання сонца прыгожае!
Вярніся, шапчу я табе,
З прамянямі ў дужай руцэ
Каб квітнела краіна Даждьбожая!



Яшчэ не ацэнена

Калі правяду я чароўным смычком
па струнах нястомнага ліўня –
напоўніцца музыкай суму мой дом.

Калі правяду я нябачным смычком
па струнах гарэзнага ветру –
напоўніцца музыкай радасці дом.

Калі правяду я чароўным смычком
па струнах душы закаханай –
напоўніцца музыкай шчасця мой дом.

Напоўніцца музыкай роспачы дом,
калі я па струнах самотнага сэрца
ў халоднай начы правяду тым смычком.