Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Лічыльнікі

Была вайна...

Сярэдняя: 4.6 (75 галасоў)

Была вайна …
Была вайна…
Зямля гарэла,
Гарэлі вёскі, гарады.
Была бяда,
Яна хацела,
Жывое знішчыць на зямлі.

Была вайна…
Зямля стагнала,
Пад гнётам тых фашыцкіх мас,
Як тая хмара захіляла
І мір, і сонейка ад нас.

Была вайна…
Аб гэтым сведчаць,
Званы Хатыні, курганы,
Кожны з нас павінен ведаць,
Як на франтах ішлі баі.

Была вайна…
Прайшлі не мала,
Мы сотні вёрст, шляхоў, дарог.
Уся Еўропа нас вітала:
Народ савецкі ПЕРАМОГ!

Была вайна…
На сэрцы раны,
Яны ў памяці ў нас.
Была вайна…
І дзякуй, ветэраны,
За ратны подзвіг і за мірны час.



вель прыхожы и проста

вель прыхожы и проста вучыцца.

Вельмі патрыятычны верш!

Вельмі патрыятычны верш!

Вельмі добры, патрыятычны

Вельмі добры, патрыятычны верш пра вайну. Нам ветэранам памяць, нашым унукам - гісторыя!