Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Быццам у пекле...

Яшчэ не ацэнена

Быццам у пекле вечар дагарае.
Сонца зачадзіла чорным дымам.
Чорт на скрыпцы грае, грае, грае,
Цэліцца але ўсё міма, міма, міма…
Ён прыходзіць кожны вечар хмуры,
І глядзіць з-пад ілба, глядзіць.
Ён выпручваецца з скуры,
І як птушка ў вакно ляціць.
І ў начы так страшна яго вочы,
Як агонь смяротны зіхацяць.
Да жыцця майго такі ахвочы,
Хоча, хоча яго ўзяць…
Хвост вяроўкай яго звіўся,
Забалела так у грудзях…
З галавою я накрыўся,
І прачнуўся ўпацьмах…

У вакне ўжо свет міргае,
У пату і страшна мне…
Бо ніхто так не чакае
Светлы дзень у страшным сне…