Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чакай

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Чакай цягнік,чакай,чакай,чакай Ніколі ён не прыйдзе ў гэты край. Бо ў краі ані рэек,ані шпал. Чыгунку знеслі ўшчэнт,пакуль ты спаў. Шукай сабе прытулку,уцякай Наперадзе -размыты небакрай. Вакол усюды змрочны лес і лёс цягаецца хвастом,як брудны пёс. Ратунак недзе блізка,толькі дзе? А смерць тым часам да цябе ідзе. Руку тваю,гарачую,бы прас, схапіўшы,кажа: " Го ў мой палац'' Пакрочыш паслухмяна ,як цяля, туды,дзе толькі чорная зямля. Туды, дзе каля рэчак без вады нясуць крыжы гранітныя сады. І знікнеш ты - на лёс не наракай. Чакай цягнік,чакай,чакай,чакай... Men's Tops