Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марына Яўсеенка

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Нарэшце прыйдзе сон і прынясе
з сабою водар ночы і дажджу,
і згаснуць у галовах думкі ўсе,
І стане цёмна-цёмна ўваччу.
Крылом пяшчотным коўдра ахіне
Ніхто ў цішыні і не пачуў,
як кроплі распаўзліся па акне,
па дрэвах,па заношаным плашчы
кагосьці, хто не трапіў у мятро,
бо надта добра сёння адпачыў.

Нарэшце прыйдзе сон і прынясе
усім нам забыццё і новы дзень.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Плюс новы дзень, ды мінус чалавек.
А '' два на два '' -у выніку пятнадцаць.
Май дзеліць усё на нуль. У галаве
і корань з ''мінус восем'' мусіць брацца.

Невызначальны функцыі абсяг,
На месцы х і у - знак пытання
Нас вучаць матэматыцы жыцця
Падручнікі сустрэч і расставанняў



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Чакай цягнік,чакай,чакай,чакай
Ніколі ён не прыйдзе ў гэты край.
Бо ў краі ані рэек,ані шпал.
Чыгунку знеслі ўшчэнт,пакуль ты спаў.
Шукай сабе прытулку,уцякай
Наперадзе -размыты небакрай.
Вакол усюды змрочны лес і лёс
цягаецца хвастом,як брудны пёс.
Ратунак недзе блізка,толькі дзе?
А смерць тым часам да цябе ідзе.
Руку тваю,гарачую,бы прас,
схапіўшы,кажа: " Го ў мой палац''
Пакрочыш паслухмяна ,як цяля,
туды,дзе толькі чорная зямля.
Туды, дзе каля рэчак без вады
нясуць крыжы гранітныя сады.
І знікнеш ты - на лёс не наракай.
Чакай цягнік,чакай,чакай,чакай...