Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чараўнік-саксафаніст

Яшчэ не ацэнена

Ў падземным гулкім пераходзе,
Там, дзе і птушка не пяе,
МузЫка россыпам мелодый
Прахожым сэрца раздае…
Чахол старэнькі расчыняе,
Бярэ бліскучы саксафон -
І раптам рэха ажывае
І падпявае ва ўнісон…
Сціхаюць шоргаты і крокі...
Прастора ўспыхвае святлом…
Падземны купал невысокі
Здаецца дзіўным алтаром…
Пакуты блюзу блаславеннем
Лунаюць ў будняў дысананс...
І цягне ўпасці на калені
Ды й умаляць: “О, музыкант!

О, чараўнік – саксафаніст!
Цябе пачуць – якая ўдача!
Ты не знікай! Сыграй на біс!
Душа абуджаная плача!
Тваіх мелодый вадаспад
Да слёз, да дрыжыкаў кранае…
Твая прачулая ігра
Да мурашоў ажно праймае…”

Прылада гучная, жывая
Пляце ажурнае віццё.
То нешта шэпча, то спявае,
То размаўляе пра жыццё,
То ціха скардзіцца, то стогне,
То разганяе пыл турбот…
І ў нашы сэрцы, нібы ў вокны,
Хлынае танга ці факстрот…
А пад нагамі музыканта
Ў чахле збіраюцца рублі -
Не плата таленту–брыльянту,
А знак пашаны і любві
Ад зацікаўленых падлеткаў,
Інтэлігентаў–слухачоў,
Пенсіянера з цыгарэткай…
А я стаю, малюся зноў:

“О, чараўнік – саксафаніст!
Цябе пачуць – якая ўдача!
Ты не знікай! Сыграй на біс!
Душа абуджаная плача!
Тваіх мелодый вадаспад
Да слёз, да дрыжыкаў кранае…
Твая прачулая ігра
Да мурашоў ажно праймае…”