Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чароўная восень

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)
Чароўная восень. Кастрычнік, а сцюжы — ніякай. Далонейкі лісця прасвечвае сонца рэнген. Надвор'е такое... такое..., што... "Божанька, дзякуй!" — за ціхае шчасце — прымаць па глытку гэты дзень. За простую радасць і смак ад жыцця-існавання пад сінню крыштальнаю, пад залаценню манкой. За ветрыка ласку, за хваляў цяпла цалаванне, за міласць прыроды, лагоду яе і спакой. О, дзякуйце неба за тое, што мір спасылае! Шануйце зямлю, што дае вам і хлеб, і пітво! І слаўце Тварца! Паглядзіце: ад краю да краю цудоўныя справы Яго, і на ўсім — хараство! 10.10.2014 Nike Benassi Slide