Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Часу няма сказаць «люблю»...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Часу няма сказаць «люблю»,
не тое, што пакахаць,
а ў пісьмах бацькавых
працякае страха —
25 ёй гадкоў на Іллю.

Часу няма, калі пазваніць,
не тое, што зайсці да сяброў,
а песня матчына праз стэрэароў
заваранкам звініць.

Часу няма разабрацца ў сабе,
дзе там да душ другіх.
(Бацькам, ім ясна: вясна ў сяўбе,
восень — збірае стагі.)

Нібы ўсё добра, ды нешта не так —
часу няма, і ў дзён
зусім касмічны разгон
і касмічная пустата.

Гэтак раскручана карусель —
перад вачамі імжыць...
Часу няма прайсці па pace,
часу няма калі жыць.