Людміла Воранава.
1
Плывём, як чоўны ў берагах,
Над намі - ветразямі хмары…
Блакіт нябёс - адзіны дах
І абаронца ад пачвары.
2
Жыццё - вялізны акіян,
Не прадказуема надвор'е,
Грабем - ці ясна, ці туман
Вяслом, пад зоркамі сузор'яў.
3
Вятры шалёныя і змрок
Нясуць у бездань нашы чоўны,
Бывае, тонуць незнарок -
А мо знакок? Бо шлях няроўны...
4
Ніхто не ведае за чым
Прыплыў на гэты свет аднойчы,
Вось толькі кожны дзень спяшыць
Назад, у хату свайго Ойча…