Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да маладой чытачкі

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)
Дзесьці ты хаваешся ў закуцьці, У самоце сэрца галадае. У цябе зялёныя пачуцьці, Бо зусім, зусім ты маладая. Спачуваеш слаўнаму гэрою, Плачаш і сьмяешся за чытаньнем. Смаглы смутак тут не за гарою Ахапіў душу тваю паўстаньнем. Ты чытаеш кніжку, а трывога Эпілёгу шчаснага шукае. Жах, ахвяры, голад, боль былога – Вось яна, гісторыя цяжкая! Толькі радасьць зрэдку выплывае Сьветлымі падзеямі ў краіне. Ведай! мова родная, жывая, Мова нашых продкаў не загіне. Ты чытаеш кніжку – у зацішку, I далёка ад чужога вока. Сёньня сьвет табе раскрыўся крышку, Заўтра ён раскрыецца шырока.Adidas Shoes


Выдатны верш! Святая вера,

Выдатны верш! Святая вера, што наша мова будзе жыць!
ДЗякуй аўтару! Л. Левановіч