Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да Цябе маё сэрца мкнецца...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Да Цябе маё сэрца мкнецца, Ды наўпрост,безь віхляных шляхоў. Я па сьцежцы,што небам завецца Завітаю аднойчы дамоў. Я па шэрані,зь мейсца скокам, Па сьнягох,над віром мітусьні. Мая прышласьць--з Тваім любым вокам, Мая шчырасьць--дыханьне вясны. Па згародах,у драпінах ногі,-- Тое кроў ад вялікай сумы. Я ня споўз,Бацька,з праўды-дарогі, Свае весьніцы мне адчыні. Калі ласка,даруй нячуласьць, За халоднасьць мяне ня ўшчувай. Адвядзі ўсемагутную лютасьць, Маім хібам,Айцец,спачувай. Я прыйшоў да радзімае хаты, Ты ўбачыў мяне йздалёк І бяжыш на пярэймы спаткаці, Я стаю,а ў рукох хатулёк. Ты,залеваю ружы зьбівая, Стрэнеш сына на ганку вякоў. Захінеш зорнай коўдрай,сьпявая Калыханку маленькіх багоў. adidas