Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дазвольце з Вамі слухаць цішыню...

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

Дазвольце з Вамі слухаць цішыню,
дазвольце разам быць у сьветлым суме, —
бо за абодвух Ваша думка ў думе...
Ў будзённасьці, у мітусьні і ў тлуме
я мроям цёплых зьнічак не зманю —
дазвольце з Вамі слухаць цішыню.

Дазвольце з Вамі дыхаць вышынёй,
дазвольце ёю сьніць і трызьніць ёю,
крыштальным сподзевам і казачнай парою,
вішнёвай узыходнай вышынёю.
Слоў трапяткіх няўпэўненасьць са мной, —
дазвольце з Вамі дыхаць вышынёй.

Дазвольце з Вамі кратаць глыбіню,
кранаць яе — урастаць, глыбець у самасьць.
Усьмешка без пакут — пустая радасьць!..
Журбой шчасьлівай Вас я атулю,
дазвольце з Вамі кратаць глыбіню.

Дазвольце з Вамі вынайсьці спакой.
Сярод аскепкаў, трэсак, сьмецьця сказаў
сабе прызнацца: немінуча разам
мы незалежныя, хоць Ваша я, Вы — мой.
Дазвольце з Вамі вынайсьці спакой.

Дазвольце з Вамі слухаць цішыню...



Давай мы крыху памаўчым...

Давай мы крыху памаўчым...