Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валерыя Кустава

Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)
Бывае. І снег міма галавы падае. Бывае. Ты яго — так. Я ён цябе — не. Бывае. Нібыта наяве, а насамрэч — у сне. Бывае. Ты з ім расстаешся. А ён — растае. Бы-ва-е.adidas


Сярэдняя: 3.5 (30 галасоў)

Грамадскі транспарт –
шалёна інтымна! –
ізноў адчуваю,
што я
на Радзіме.



Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)
Дазвольце з Вамі слухаць цішыню, дазвольце разам быць у сьветлым суме, — бо за абодвух Ваша думка ў думе... Ў будзённасьці, у мітусьні і ў тлуме я мроям цёплых зьнічак не зманю — дазвольце з Вамі слухаць цішыню. Дазвольце з Вамі дыхаць вышынёй, дазвольце ёю сьніць і трызьніць ёю, крыштальным сподзевам і казачнай парою, вішнёвай узыходнай вышынёю. Слоў трапяткіх няўпэўненасьць са мной, — дазвольце з Вамі дыхаць вышынёй. Дазвольце з Вамі кратаць глыбіню, кранаць яе — урастаць, глыбець у самасьць. Усьмешка без пакут — пустая радасьць!.. Журбой шчасьлівай Вас я атулю, дазвольце з Вамі кратаць глыбіню. Дазвольце з Вамі вынайсьці спакой. Сярод аскепкаў, трэсак, сьмецьця сказаў сабе прызнацца: немінуча разам мы незалежныя, хоць Ваша я, Вы — мой. Дазвольце з Вамі вынайсьці спакой. Дазвольце з Вамі слухаць цішыню...Predator Accelerator TF