Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пасля дэбюта

Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

Адчыняцца дзверы, глытне цяплыню падстрэшша
І жоўтыя лямпы на момант асветляць снег.
Ён мякка прылёг на мяжы лістапада-снежня
І ціха чакаў, каб у вочы зірнуць табе.

Раскінецца вечар тканінаю-аксамітам
І зоркі заззяюць па ўзмаху тваёй рукі.
А ты усміхнешся. Сягодня табе адкрыта
Ўсё тое, што неверагодна ўявіць другім.

Па ветры пацягнецца водар тваіх акацый,
Блакіт зацярушыцца лёгкай буйной крупой.
Гучаць галасы. І ты можаш не сумнявацца,
Што словы гараць захапленнем адной табой.

Ты марыш, ты верыш...
Цярпліва сняжок кружыцца,
Жадае паслухаць найпершае інтэрв'ю.
"Ты будзеш вядомай", - нашэптвае Вечарніца.

А сёння - пачатак.
Маленькі зусім
Дэбют.



такія ясныя, чыстыя вобразы,

такія ясныя, чыстыя вобразы, вельмі прыемна было чытаць.

Алесь Борскі

Вялікі дзякуй!

Вялікі дзякуй!

Вольга Нікіценка

Вечарнiца не

Вечарнiца не хлусiць.))
Добрыя вершы, Вольга! З дэбютам!
Багата на таленты зямля беларуская!

Lazzaro

Дзякуй вялікі!)

Дзякуй вялікі!)

Вольга Нікіценка