Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дурань, боўдзіла, халера

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
- Ты дурань, боўдзіла, халера! – Мне біла кулаком у грудзі, - Я ўжо амаль табе паверыла! І што цяпер са мною будзе? - Я вырашыў, што проста жах Далей прадоўжыць стасавацца. Мы ж будзем у розных гарадах, Таму нам лепей развітацца. І год за годам, дзень за днём Твой вобраз з думак гнаў я прэч, Але дзівосным прамянём Бліснула новая сустрэча. Тулілася, як кацяня, У прахалодзе вечаровай, Ты тая ж, але не мая. Як я жадаў пачаць па-новай. А потым выпадкова, зноў Сустрэў цябе, і нас панесла У свет агульных нашых сноў, Свет летуценняў, фарбаў, песняў. Лавілі момант, як маглі, І асалоду ад імгненняў. Зноў разгарэліся вуглі, Сэрца ратуючы ад цені. Хацеў пацалаваць – не мог, Мне не дазволіла сумленне, Бо несці вернасць – цяжкі доўг, Штурхнуць на здраду – не рашэнне. - Ну вось і ўсё, бывай, бывай… Не буду ваша шчасце рухаць. Ды ў празрысты небакрай Цягнік твой набірае хуткасць. Я толькі зараз разумею, Што сваю будучыню страціў. Цаніць, што маем, не ўмеем, За глупства шчасцем сваім плацім. Kids Running Shoes


Ах, Дзянiс, Дзянiс! Дапрацуй

Ах, Дзянiс, Дзянiс! Дапрацуй тры апошнiя слупкi, i цаны гэтаму вершу не будзе. I ў трэцiм слупку другая страка павiнна гучаць лепей. Напрыклад: "Твой вобраз з думак гнаў апрэча". Але талент у цябе дзiвосны...