Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

...Душа сумуе па душы...

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

***
Душа сумуе па душы.
Як неабходна ім сумоўе,
Нібы каханне ці здароўе,
Нібы само жаданне жыць.
Як гэта трэба , каб цябе
Мог нехта выслухаць зычліва!..
Так прагне промня сонца ніва ,
Так прагне снегу санак бег,
Вясну так мрояць капяжы,
Так б’юць з падземных вод крыніцы…
Душа сумуе па душы,
Каб ціхім шчасцем наталіцца.



Я тута з ранку капяжы Сабе

Я тута з ранку капяжы
Сабе пад лаўку огрыпічу ш,
Оно коб былі бульбашы
Тут во на сайце ВасьКі сь Брытвы й.

Ну, добра ж пішуць Галь пяры зь.
Спасібка. Дзякуй, гы.

Васыль Брытва

Сумуе - сумоўе... Як жа да

Сумуе - сумоўе...
Як жа да спадобы такія трапныя згульненні сэнсаў!

Нашчадак спрадвечнасці

Прыгажосць...

Прыгажосць...