Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дыханне вясны

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Дыханне вясны Да Сонца ў планет карагодзе наш край зямны шар павярнуў – у парку зіму мы праводзім і дружна гукаем вясну. “Вясна з галавой кучаравай, прыйдзі, страх на снег нагані!” Распальваем вогнішча жвава і палім зіму на агні. Палез па слупу ледзяному за прызам учэпісты хлопец. Балеем, глядзім. Невядома, ці ўніз саслізне, ці прыхопіць. Захоплена кідае снежкі ў мішэнь на фанеры дзяўчына. Ад нас усіх просьбу вясне кінь, каб сонейка не прытушыла! Вясны адчуваем дыханне і пах шашлыкоў ды бліноў. Мароз безнадзейна ўздыхае і ўкладвае ў ножны клінок. “Завеі мяне вінавацяць у слабасці. Годзе! Маўчыце! Канчаю з вясной ваяваць я: вясну ўжо не перамагчы мне”. Womens Footwear Online