- Вам не стае карэньня,
Каб за зямлю чапляцца?
Ці не стае ўменьня
Своечасова спыняцца?
Быццам танней за гонар
Чорт прадае сумленьне? -
Жахаў пякельных донар
Кіне ў агонь паленьне.
- Як? Што ты зноў заладзіў?
Хопіць тваіх падколак!
- Помніш, ты вечна лазіў
Вожыкам без іголак...
- Я ж не хацеў абразаў,
Лаянкі, сход лавінаў!
- Ты ўсё хацеў адразу,
Робячы напалавіну!
- Вам не хапае страху,
Каб прамаўчаць бязьвінна?
- Дружа, ідзі ты н..й!
Ты і твая палавіна.
Не.( А вось для тут, для
Не.(
А вось для тут, для друку напрыканцы ўсё ж ткі была б лепей недасказанасць)))
Ну напрыклад:
...- Дружа, ідзі. І ахай!
Ты. І твая палавіна.
Вось зараз абавязкова павінны з'явіцца ананімшчыкі і ахаіць, як кажуць па-поўнай праграме.