Куды я ішоў – невядома.
Ні ўперад затым, ні назад.
Спыніў ля дзіцячага дома
Стралой навылётны пагляд.
Там, шчокі падпёршы рукамі,
Сінечай густой з-пад ілба
Глядзела святое чаканне,
Сусветнае сілы журба.
І зараз, калі я з алоўкам
Сяджу, бачу толькі адно:
На тоненькай шыйцы галоўка
І вочы – на ўсё акно.
Прыгожы верш. Вельмi добры.
Прыгожы верш. Вельмi добры.