Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзякуй Богу, пажыў...

Сярэдняя: 1.5 (6 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
***
Ад раніцы да ночы – клопаты...
Спаўзаюцца, навальваюцца справы...
Адчая налятаюць моманты…
А я – жыву !
Бо, гэта мне – цікава !

Цікава вынайсці рашэнне,
перашкаджаючай праблемы...
І гэта – быццам нараджэнне !
І – выпаўзанне з цемры !

Цікава мне за справу ўзяцца,
і да канца яе давесьці.
Каб потым самаму здзіўляцца –
і аглядаць яе, і песціцца !

Цікава цуд такі угледзець –
ну, прама з сілаю слана,
мурашка цягне – ледзьве-ледзьве,
паклажу болей чым сама !

Цікава наглядаць, як сонца
хаваецца за гарызонтам,
павычарпаўшы ўвесь, да донца,
мой дзень – даволі стомлены...

А забягуць, альбо пазвоняць дзеці...
Раскажуць – як у іх там справы...
Цікава ўсё – што ёсць на Сьвеце !
Таму і жыць,
пакуль жыву – цікава !
*+*
1 – 22 чэрвеня 2014 г.



Добры верш, "ну, прама з

Добры верш,

"ну, прама з сілаю слана,"
"ну, проста з сілаю слана,"