Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Эмігрант

Сярэдняя: 4.7 (47 галасоў)
Сто англій і дзвесце францый Ніякай сваёю сілай Не зробяць з мяне эмігранта, А наша жыццё зрабіла. Паўсюль, ідучы па Мінску, Бачу сцяну глухую, Бо ні здалёку, ні зблізку, Таго, што хачу, — не чую. Прайду праз усе райкомы, Аптэкі, заводы, кавярні, Кнігарні і гастраномы, Міліцыю і казармы; Праз кожную плошчу, завулак, Кватэры, з якіх не патураць, — Дзе ж роднаму слову прытулак? Няўжо толькі ў літаратуры? Няўжо толькі ў ёй — адхланне, Магчымасць адна — не памерці... Тыраж у любога з выданняў Па эмігранцкай мерцы! І гэтакія ж тым часам З’яўляюцца сціпла, нягучна Напаўбеларускія класы Па дзесяць-дванаццаць вучняў... Даволі вярэдзіць раны! І без таго заўважаю — Глядзяць, як на эмігранта, На мяне, калі размаўляю. Адкуль? З якой рэзервацыі? З якой Беларусі такой? Эх, вечная эміграцыя На радзіме сваёй.Zoom Kobe X ZK10


Эх, вечная эміграцыя На

Эх, вечная эміграцыя
На радзіме сваёй. - адлюстраванне маіх пачуццяў

Цудоўны верш, Леанід. Дзякуй

Цудоўны верш, Леанід. Дзякуй Вам.