Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Леанід Дранько-Майсюк

Сярэдняя: 4.3 (80 галасоў)
Багдановіч, ратуй, Ад знікнення ратуй, ад нямоты. Пачуццём тым гаручым ратуй, Праз якое ты быў не самотны. Багдановіч, даруй, Што ў цябе мы вучыліся мала — Мы да Коласа йшлі чарадой, Нас выводзіў у людзі Купала. Багдановіч, пачуй, Як знясіленым лебедзем слова — Беларускае слова! — Над магілаю кружыць Стральцова. Багдановіч, вартуй, Кожны крок наш і і рух недарэчны... Хай загадка твая Застаецца загадкаю вечнай.Jordan


Сярэдняя: 4.2 (81 голас)
Плача раяль, кaлі дождж не cціxae, І мастакі пакідаюць Версаль, Толькі паэт, той паэт, што кахае, Шэпча: «Жё тэм» у халодную даль. Шчасцем забыты паэт — З лёсам Рэмбо ці Верлена — Піша каханай санет, У рыфмах — крышталь. На гіяцынтаў букет Льецца святло іпакрэны. Просіць кахання паэт, І плача раяль. Мокне мальберт. Ля фантанаў — нікога. Золата дня пачынае старэць. І на Парыж апусцела дарога, Толькі санет можа сэрца сагрэць. На Трыанон — і Малы, і Вялікі — Восень кладзе гіяцынтавы след. Паркаў пустых лебядзіныя клікі Не пакідаюць класічны санет.Max 90 Winter Sneakerboot


Сярэдняя: 4.6 (14 галасоў)
Не словам, а трысцінкаю малой — Папіруснай трысцінкаю малою — Вярну цябе да радасці былой, Вярну цябе да цеплыні былое. Баюся слоў, як здраднікаў жывых, І на трысцінку сэрца спадзяецца, Што ноч яе і ранішні ўскалых Паможа мне з табой паразумецца. Mens Running Shoes


Сярэдняя: 3.7 (15 галасоў)
Не ў цішыні палескага сяла, А ў цішыні Заходняга Берліна Над Хафелем чырвоная каліна Зусім па-беларуску расцвіла. Я не здзівіўся, што ў яе была Кара гарынская, і вершаліна, І ягады, і кожная галіна, І тое ж лісце, поўнае святла. Раён як хутар. Цішыня плыла Шматколерная, нібы хвост паўліна. У бары італьянскім мандаліна Адрыятычны спеў распачала... Здалося мне? Ці памяць падвяла Пад манастыр? О прыкрая хвіліна! Вядома ж, не... Не камень, не цагліна — Здагадка, нібы тонкая ігла. На ўсё гляджу я са свайго вугла. Даліна Хайфеля, пясок яе і гліна — Купалаўская сумная даліна! Так бачу я. За гэта мне хвала. Бывай, Берлін. Хай век майго стала Не абыходзяць піва і вяндліна... Над Хафелем чырвоная каліна Зусім па-беларуску расцвіла.Men's Sneaker Hub Online