Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ён не згіне

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Ці дзялю я свой сум з цішынёю, Ці жартую з сябрамі над чарай, Перад мыслью таемна маёю Неадступнай, назойлівай марай, Як жывы, як бы ўзяты з натуры, Ўсё малюецца вобраз пануры: Як калоссі ў жытнім полі, стаяць людзі на раўніне; Быццам вецер каласочкі,- гэтак сум іх прыхіляе. Ані шэпту! Часам толькі маць-зямліца уздыхае: "Ой, пагіне... Ўсё пагіне!" Захаваўшы слонца, ўкрылі неба ймглішчы і туманы; Непагодай край, здаецца, ад прадвеку той забраны; І не кліч яму ты долі: гіне зык тут незваротна; Замірае слова нават... Ах, маркотна! Ўсё мне цяжкі вобраз той здаецца, Ці адзін, ці хаджу між людзей я... Толькі ж... раптам, часамі прарвецца, Бы шаленства якое, надзея: З-пад святых нябёс блакіту Прамяніста сонца ззяе І дзяцей зямлі з нябыту І з заніку паднімае. І буяе духам вольным Той народ, што на раўніне, І жывець жыццём давольным... "Ён не згіне! Ён не згіне!" Adidas NMD Boost