Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Формы гукаў

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ты граеш
звычайныя гамы,
выцягваеш гукі
з актаваў.
Лаўлю іх
у снежаньскай крупцы
слязінкамі лістапада.

Хай
зойдзецца рогатам
вецер,
акрэсліўшы формы
акордаў.
Ён ведае:
розныя сэнсы
мы гукамі
шчасна яднаем.

І ты не хвалюйся,
гарэза,
калі што няўдала
сыграеш –
свабоду
нячутнага гуку
я ў літары
пазбіраю.