Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

І гавораць месяцы

Сярэдняя: 4.2 (91 голас)
Студзень студзіць вокны, дзверы подыхам мяцеліцы. Завывае люты зверам – аж дрыжыць аселіца. Сакавік – з гаючым сокам, з сонечнаю ласкай. Красавік... І на узлобках зацвітаюць краскі. Луг вітае першатравы. Травень... Час маёвы. Чэрвень пчол выводзіць спраўна на папас мядовы. Хмеліць пахам размаітым ліпень – аж нясцерпна. Жнівень жне шчымліва жыта месяцовым серпам. Паліць верасень кастры сінню верасовай. З павуціння тчэ кастрычнік дываны шаўковыя. Лістапад... І ліст мядзяны – водсвет зараніцы. Снежань гоіць беллю раны змоглае зямліцы. Чую назвы месяцаў роднае старонкі... Колькі ў назвах месціцца – гаваркіх і звонкіх! Air Force 1 Low Upstep BR