Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Героям

Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)
Фінал сапраўдны, невясёлы, Праўдзівы, як і мае быць: Загіне той, хто будзе кволы, Хто моцны — вечна будзе жыць. Не будуць ім спяваць псаломы, Імёны пойдуць у нябыт, Згарыць жыццё хутчэй саломы, А справа — вечна будзе жыць. Агнёў у гонар не запаляць (Не будзе рук, каб запаліць), Але адзін агеньчык — памяць — У душах вечна будзе жыць. Забітых душы не ўваскрэснуць. Ды і навошта ўваскрасіць? Што ім было на гэтым свеце? На тым жа — вечна будуць жыць. Праменьчык блісне — і пагасне, І вецер доўга будзе выць. Хто не знайшоў на свеце шчасця, Няшчасным вечна мусіць быць. А людзі доўга не забудуць І за зямлю сваю маліць На словы тых заўсёды будуць. ...І стане ўсё як мае быць.nike