Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

героі

***

Сярэдняя: 4.1 (17 галасоў)
Нацыянальная самасвядомасць знікла, У беларусаў яе цяпер няма! Бо беларус, як той крот панікнуў У нару сваю, забыў сваё імя! Каб зналі продкі нашы дарагія, Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія Як мы, то хіба ж змагаліся б яны За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!? Не варта так рабіць, шаноўныя сябры, Не варта забываць свае старажытныя карані, Бо згінем мы ў выніку як нацыя І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю! Nike


Сярэдняя: 5 (1 голас)
                  Памяці лейтэнанта
                  міліцыі В. Сцяпанава

На бітым, асколачным шкле
He кожны станцуе босы,
А ён бы, напэўна, здалеў —
Такое мне сёння здалося...

Людзей паважаю адчайных,
Адкрытых душою наскрозь,
He ў рэстаранах ці чайных
Расчуленых спіртам да слёз.

Людзей паважаю строгіх,
Канкрэтных і дзелавых,
Якія «не робяць ногі»,
А б’юць у адказ пад дых.

Такія не ліжуць раны,
He лічацца з часам і сном...
Даруй мне, таварыш Сцяпанаў:
Ты стаў мне высокім святлом.

Ты стаў мне высокаю зоркай
Першай велічыні...
Бывае у горле горка
Ад гэтай святой чысціні.

Секунды... Секунды... Імгненне
Доўгае, да нематы...
З ганьбаю жыць на каленях? —
Гэта не новы матыў.

Чулі нутром падонкі —
Звершыцца страшны суд:
Маскіравалі тонка
Рук неадмыўны бруд.

Подла і ціха, з рызыкай
Нелюдзь курок адцяг...
Стрэл — па законах фізікі,
Смерць — па законах жыцця.

...Ha бітым, асколачным шкле
He кожны станцуе босы,
А ён бы, напэўна, здалеў.
Я ведаю — мне не здалося!
Seasonal Footwear


Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)
Фінал сапраўдны, невясёлы, Праўдзівы, як і мае быць: Загіне той, хто будзе кволы, Хто моцны — вечна будзе жыць. Не будуць ім спяваць псаломы, Імёны пойдуць у нябыт, Згарыць жыццё хутчэй саломы, А справа — вечна будзе жыць. Агнёў у гонар не запаляць (Не будзе рук, каб запаліць), Але адзін агеньчык — памяць — У душах вечна будзе жыць. Забітых душы не ўваскрэснуць. Ды і навошта ўваскрасіць? Што ім было на гэтым свеце? На тым жа — вечна будуць жыць. Праменьчык блісне — і пагасне, І вецер доўга будзе выць. Хто не знайшоў на свеце шчасця, Няшчасным вечна мусіць быць. А людзі доўга не забудуць І за зямлю сваю маліць На словы тых заўсёды будуць. ...І стане ўсё як мае быць.nike


Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
      Крок… Яшчэ крок…                      Гарачыя вочы…                                Цемра… Цьмяная ноч…                                               Лес… Цішыня…       Месяц вабіць застылыя дрэвы.       Іх цені змяшаліся пад чорным покрывам галля.       …Нашэптваюць жахі… Блішчаць чыесьці вочы.                                                              Зоры – маўклівыя сведкі…       Крок… Яшчэ крок…       Хруст галля пад нагамі парушыў ідылію.       Разарваў маўклівасць і цемру.       Бліск чыіхсьці вачэй змяніўся з таямніча-жудаснага на незразумела-заклапочаны. Хтосьці крочыў і не ведаў, Што вакол ноч, цішыня, цені й сполах. Лес разгубіўся ў неспадзеўцы.        Крок… Яшчэ крок…                             І згінула цемра. 2004/2002 Air Jordan