Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гімн Вясне

Сярэдняя: 4.3 (23 галасоў)
Прачніся на досвітку, выйдзі на двор, Сустрэнь сонца першыя промні! Вясной патыхае абуджаны бор І свежая кроў грэе скроні. Расчынены дзверы, сцяжына бяжыць За плот і у лесе знікае. І водар вясновы галову кружыць, А ў небе жаўрук зноў спявае. Наперад бяжы і забудзься на ўсё, Удыхай свежы водар вясновы! Спявай песню сонцу, свой гімн пра жыццё, Каханне і гэты дзень новы! Вясна напаўняе жыццём кожны ўздых, І сэрца, і кроў ачышчае! Нарэшце Вясна! - Ратавальніца ўсіх Стамлёныя душы натхняе! 18.03.2005г. Footwear