Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гітара грае блюз

Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

Гітара грае блюз.
Сусед да сценкі – вуха.
Калі адменны густ,
Як гэта не падслухаць?
Растайвае душа
І хвалямі ўзыходзіць.
Бы лёзамі нажа
Па струнах пальцы ходзяць.

Лунае спеў цішы
Над возерам натхнення.
Хутчэй святло тушы
І слухай – плачуць цені.
Без шчырасці такой
Было б самотна ў свеце.
Гук шчасцем і тугой
Плыве па Інтэрнэце.

Калі яшчэ і дзе
Я гэтак ачмурэю?
Пакуль канцэрт ідзе,
Прастора палымнее.
Здаецца, што жыццё -
Такія вось імгненні:
Гітара,… забыццё,…
З нябёсаў блаславенне…

Гітара грае блюз –
Цячэ струмень празрысты.
Ах, як жа я люблю
МузЫку-гітарыста!
Няма мацней спакус.
Сусед да сценкі - вуха.
Калі адменны густ,
Як гэта не паслухаць?!