Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Глыток паветра...(дачушцы)

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Глыток паветра...(дачушцы)
**********************************
Калючы, непаголены, упарты -
Ну як магла такога пакахаць?!
Казалі ўсе, што ён мяне не варты,
Ды што рабіць, пачуццяў не стрымаць...

Не слухала ні маці, ні сябровак -
Піла па дробнай кропельцы дурман.
Аглухла сэрца і знямелі словы,
І колеру ў жыцці маім няма.

Сама я заляцела ў гэту кветку,
Якую не зламаць, не адчыніць.
Глыток паветра, што трапляе зрэдку,
Дапамагае крылы не злажыць...

Калючы, непаголены, упарты -
Ну як магла такога пакахаць?!
Паслухаць маці ўсёткі было варта -
Шкада, што нельга лёс перапісаць...
2.03 - 2015г.



Бэз ён такі. Яго ламаюць

Бэз ён такі. Яго ламаюць пераважна бацькі дачок. Не варта злавацца на фіялетавыя паводзіны мужыкоў. Жанчыны ў гэтым свеце патрэбныя. Церпяць жа снежных каралеў, каб мужыкі нараджаліся? Церпяць.
Гэта па сэнсу. За верш выдатна.