Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Год без навальніцы

Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)
Цэлы год без навальніцы Кожны перажыць гатоў – Толькі б грому не страшыцца І бязлітасных дажджоў… Наступіла восень года, Навальніцаў больш чакаць, Людзі Свету не захочуць – Хопіць моцна іх пужаць! Свет нічога не згубіў жа, Бо чарговыя дажджы, Ужо восенню і ўзімку Снегам падалі к зямлі. І настаў вясны пачатак, Люд кахання захацеў, Дождж дарогі залівае… Гром пакуль што не грымеў. На Зямлі ўвесь Свет грукоча: Цягнікі і трактары, І машыны, і ракеты, Нават бусел на двары. А вясна цвіце, ліецца, Рапускае першы дуб. Дождж аб падваконнік б’ецца… Толькі ўсё не чутны грук. Лета Сонца зазывае, Сонца цеплату заве, Цеплыня дзень падаўжае… Дзень больш грому не вядзе. Ціхі дзень усіх пужае, Мабыць больш чым грому дзень, Бо ўжо восень наступае… Навальніцы аж знік цень. Ці губляюць нешта людзі Ад адсутнасці яе? Ад нябачання маланкі, Што чароўны гук пяе?.. Цэлы год без навальніцы Неўзабаве ўжо прайшоў. Люд раз абярнуўся хітра, Плюнуў громка і пайшоў! Air Max 95 Flyknit


У прынцыпе - гэта мой першы

У прынцыпе - гэта мой першы "ўдалы" верш. Вялікі дзякуй за тое, што яго дадалі!