Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гуканне вясны

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Гэй, вясна, хутчэй прыйдзі,
і свайго ты сябра – сонца –
за сабою прывядзі!
Вы абодва -- гэта радасць
для людзей і для зямлі.

Стань, вясна, уладаром
над прыродай і над намі,
сагрэй душы нам цяплом!
Ты – наш госць доўгачаканы:
“Ой, чалом табе, чалом!”

Гэй, вясна, ну дзе ж ты, дзе ты?!
За-ча-ка-лі-ся цябе!
Ляці з хуткасцю каметы,
ўсё-ўсё кепскае змяці
і вядзі да светлай мэты!