Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гуцульская рака

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Навокал горы ў шыпах еляў,
Нібыта вожыкаў сям'я.
Між іх, як яшчарка, праз зелень
Імкне крыштальная бруя,

Дзе па каменнях белапенных
Журліва ручайкі цякуць
І мкнуць усе, бы кроў у венах,
Ў адну артэрыю-раку.

I вось — рака!.. Як вар кіпучы,
Бурліць, сягае паміж гор,
To з гулам кідаецца з кручы...
Усё — каб вырвацца ў прастор.

I сёння так, і так адвеку —
Між цяжкіх пліт, між валуноў...
Так б'ецца думка чалавека
У грозным рокаце вякоў.