Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каб вытрываць цяжар зямной красы

Яшчэ не ацэнена

***
Каб вытрываць цяжар зямной красы
і грубай сілы векавых містэрый,
мы слухаем нябёсаў галасы,
скажоныя зямною атмасферай

і логікаю праха -- робім прах,
Сізіфаў камень коцячы да змогі –
матэрыі хаос часоў да Бога
ў крыві, смуродзе, брудзе і страсцях.

У свет глядзім скрозь розума акенца.
Хто бачыць сад, хто неба, хто сцяну –
і кожны толькі частачку адну,
сімфонію выводзячы са скерца.

Навошта чалавеку розум рэчаў?
…Бажба, кляцьба, праўдзівасці зарок…
Ці на прарока знойдзецца прарок,
Які б не перайначыў голас вешчы?

Палоннік тыці гаспадар зямнога,
зірні, што заразбачыш у акне –
І не лікуй па часе перамогі,
яны бывалі ў свеце і раней.