Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі чалавека тварыў...

Сярэдняя: 4.5 (31 голас)
Калі чалавека тварыў, Зусім, пэўна, Бог не хітрыў, А проста па мудрасьці боскай Рашыў, што ўсё ж гэтак проста, І што яшчэ тут тлумачыць, — Хіба можа быць іначай?! Стварыў – значыць, гэтак трэба, — На радасьць зямлі і небу... Пладзіся і размнажайся, І меней аб сэнсах пытайся. Ды мудрасьцю з Богам цягацца Ня змог чалавек – і пытацца З хвіліны тае не стамляецца: Навошта на сьвет ён зьяўляецца?.. О бедны клёк чалавечы! Яшчэ адзін клопат на плечы Тварцу... бо ня меў падазрэньня, Што розум яго тварэньня Патрапіць у гэтакі венцер: «Пытаньне жыцьця і сьмерці»...Kids