Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КАЛІСЬ ЖЫЛІ ТАМ ЛЮДЗІ...

Сярэдняя: 4.8 (37 галасоў)
Было такое на дзіцячым веку: пабег у лес – якраз палезлі груздзі… Засоле маці… Узімку смачна будзе, з гарачай бульбаю, у студзені грыбочкі хрумстаць чалавеку… Палазіць трэба, пашустрыць у лесе: бо не адзін ты да груздзёў ахвочы - то тут, то там “ау-у-у” жаночыя… На грыб патрэбны “тыя яшчэ вочы”, каб назбіраць іх, колькі ў кошык ўлезе. Той раніцОй набраў груздзёў бярэма: і кошык, і добры “рукзачок” з кашулі… Цягну да хаты “справу” для матулі. А сонца прыпякло… Спякота… Язык аж высах – піць мне так ахвота… Цягнуцца дАлей не магу я… Вадзіцы б дзе халоднай… Ой, было б нядрэнна… То бор на ўзгорку, то нізіна, ўсё - сухота… А крыніцы толькі ля Дняпра… Ды вывела зарослая сцяжына да заняпалага двара. То хутар быў, ці ляснікова мыза, сярод гушчару, раптам, як аазіс, каробка хаты – з сярЭдзіны ўвысь сасна вылазіць, а побач зруб калодзежа – вадзіцы кладзезь, і “журавель” над ім з вядром драўляным… Надыць… Ніхто не скраў – бо ланцугом прымацавана насмерць! …і цішыня, аж дрыжыкі… Як быццам гэта ўсё наўмысна… Але вядро калодзежнае вабіць… Я заглянуў у цемру – холадам падула… Звісае з “жураўля” драўляная “хадуля”… Вядро ўніз “хадуляю” таўку я… Ой, натуга, камЕнь-адвес на кОнцы “жураўля” – напруга… Пялёснула… і чарпанУла… ў горле – суха… Цягну, на край калодзежа, вядро за дУгу… …глядзіць з вядра, спужаўшысь, жаба… Знайшла сабе прыстанішча ў спякоту… А мо, звалілась, бедалага? Дастаў яе я, асцярожненька, з біклагі, на зруб пасОдзіў, і давай уцешваць смагу… Напіўся… аж жывот раздула… да ікоты… Цікава стала, жаба ж накіруецца куды: ў кусты, ля мызы, ці ў цемру, да вады ? А мне да хаты трэба, Бо паспАрхнеюць грыбы… Знайсці, сабраць, занесці… Не гульня – работа… Але ж і жабій лёс празнаць ахвота… Прысеў, і на яе гляжу я… Яна ў мяне упырыла зыркалы… Бачком да края зруба папераступала, зірнула ўніз, не спадабалась… і - скок, як быццам жабы не бывала… … і толькі ўсплеск з калодзежу нядужы… Прыйшоў да дому я, аж ледьве валучычы ногі… Матуля пахваліла за добрую здабычу, а я, кавалак хлеба, ды на ганак, па прывычцы. Памаркаваць пра бачанае ў лесе… Бо, калі роздум у “маскатырку” ўлезе – не дась пакою час даволі доўгі. Ды роздум не пра жабу… Жабе ў цемры добра будзе. А пра разораную хату… Калісь жылі там людзі… Popular Off-White