Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калгасны супермэн

Сярэдняя: 4.7 (11 галасоў)
Структуру ўласнай жыццёвае мэты Я скласці павінен, павінен даўно, Жыву на зямлі 31-ае лета, А ўсё неяк так, усё без плану свайго. Спачатку будую драўляную хату, Карову куплю, пасаджу бурачкі. Пачатак павінен закласці я саду, Ды каб ў хляве зажылі парсючкі. Жанчыну знайду, тут праблемы не бачу: Любая захоча з такім, як я, жыць. Ох, будзем мы з ёю і зранку і ноччу У хаце ціхенька гарэлку варыць. Дзіцятачкі пойдуць – Сярожка і Надзька. На сена, на бульбу – паўсюль буду браць, А дзеці мне скажуць: “Любы наш бацька, Нам хочацца крыху сёння паспаць”. Калгасны я хлопец, я тут нарадзіўся, І тут дажываць мне ў сямейцы сваёй. Прабачце, сябры, што я сёння напіўся, Бо я ж селянін – і зусім не каўбой. air max 1