Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі гляджу я ў твае вочы...

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)
Калі гляджу я ў твае вочы, То бачу ў іх амаль увесь свет. І дзень, і таямнічасць ночы, І ружы, як пажар, рассвет. Калі гляджу я ў твае вочы, Здаецца, цяжка гаварыць. Не скрыеш у позірку дзявочым Таго, што на душы ляжыць. Калі гляджу я ў твае вочы, Квітнеюць на двары сады. На небе ціха месяц крочыць, Але ж не разам я і ты. Здаецца, сэрца больш не б’ецца, Ты сладкі боль у маёй душы. А можа ўсё гэта здаецца, Як гукі ў начной цішы? Баюсь, табой я захварэла. Баюсь, што гэта назаўжды. Навошта я цябе сустрэла? Навошта гэта, адкажы! Ты, як бяда, мая пакута. Але сказаць хачу адно: Які б не быў на сэрцы смутак – Тваім застанецца яно… Off White X Vapormax Flair


цудоўны жаночы

цудоўны жаночы верш...дзякуй !

Мне ўжо за 60... а чытаю твой

Мне ўжо за 60... а чытаю твой Верш, і зноў - юнак...
Натхненне і розум. Пачуцці і роздум...
Можаш. І пішы далей!
Толечкі... ну,выбачай,адно слоўца... не "тут"..
"І ружы, як пажар, рассвет."
Вельмі добра пра тое,які світанак, "ружы..."(розовый),але...
НЕ "як пажар"! Раю,падпалі сваю хату і пагляді на колер ПАЖАРУ!(шуткую,не палі!)
Пашукай іншае слова...
"І ружы, як .........., рассвет."

згодна)дзякуй вялікі!

згодна)дзякуй вялікі!

На жаль, і слова "рассвет" не

На жаль, і слова "рассвет" не беларускае,
і не "баюсь". а "баюся" і г.д., а вершык трэба ратаваць, бо шкада...

Так... так... так! "Рассвет"-

Так... так... так! "Рассвет"- світанне,досвітак,золак.
Справа сябры і ў тым шчэ,што трэба павялічваць свой лексікон.
Тады лягчэй ляціць думка.