Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Сычкова

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Калі гляджу я ў твае вочы,
То бачу ў іх амаль увесь свет.
І дзень, і таямнічасць ночы,
І ружы, як пажар, рассвет.

Калі гляджу я ў твае вочы,
Здаецца, цяжка гаварыць.
Не скрыеш у позірку дзявочым
Таго, што на душы ляжыць.

Калі гляджу я ў твае вочы,
Квітнеюць на двары сады.
На небе ціха месяц крочыць,
Але ж не разам я і ты.

Здаецца, сэрца больш не б’ецца,
Ты сладкі боль у маёй душы.
А можа ўсё гэта здаецца,
Як гукі ў начной цішы?

Баюсь, табой я захварэла.
Баюсь, што гэта назаўжды.
Навошта я цябе сустрэла?
Навошта гэта, адкажы!

Ты, як бяда, мая пакута.
Але сказаць хачу адно:
Які б не быў на сэрцы смутак –
Тваім застанецца яно…



Сярэдняя: 4.5 (22 галасоў)

Называеш сябе беларусам?
Ганарышся крыві чысцінёй?
Насамрэч трэба зваць цябе трусам,
Раз саромешся мовы сваёй.

Ты не чуеш? Кукуе зязюля.
Ціха шэпчуцца дрэвы ў бары.
І дамоў цябе кліча матуля…
Ты не чуеш ужо. Сапраўды.

Не змянілась амаль анічога:
Тое ж сонца, і тая ж зямля.
Хлеба, солі – усяго ў цябе многа,
Толькі мова ўжо не твая.

Людзі неслі яе праз стагоддзі,
Баранілі быццам дзіця.
І аднойчы, цябе ўсё ж спросяць:
Беларус, а дзе мова твая?

Не адкажаш на гэта ні слова,
Страціў голас. Стаў ты нямы.
Непатрэбнай зрабілася мова,
Што спрадвеку на нашай зямлі.

Ты прачніся! Паслухай, як б’ецца,
Як змагаецца за жыццё
Беларускае шчырае сэрца.
Роднай мовай завецца яно.