Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калi пад’яжджаў я да Мiхнавiч

Яшчэ не ацэнена
Калi пад’яжджаў я да Мiхнавiч Не ведаю нават, чаму Так сэрца маленькае бiлася Хоць чуць мне было аднаму I дрэвы вялiзныя, моцныя Абапал стаялi шашы Пачуццi ўсялякiя, розныя Ў маёй варушылiсь душы Тых дрэваў няма ўжо. Апошняе Зрубiлi ў запрошлым гаду I так на душы, нiбы пожняю Я босы кудысьцi iду… * * * Хоць зараз мы лiчым мiльёны Цукерак мне тых не забыць Якiх я купляў ў павiльёне Што зваўся Дунай галубы Iх нейкi асоблiвы колер Iх нейкi асоблiвы пах Iх болей нiколi, нiколi У сваiх не трымаў я руках Няма ўжо «Дуная». Я вырас I хоць i прайшло столькi год А часам ўзгадаю я прысмак Цукерак дзяцiнства свайго * * * Хлапчук гарадскi, шмат ня ведаў я Што можна, што нельга рабiць I вось я аднойчы нядзелькаю Цвiк ў дошку намер меў забiць Бабуля вось гэта пабачыла: Унучак! Гасподзь баранi Ўсе справы нам Богам прызначана Рабiць у астатнiя днi I вось я святочна апрануты Нядзелькай iду па зямлi Бабуляй мне дадзеным напрамкам Ў якiм мае продкi жылi * * * Аднойчы я сумачку поўную Бутэлек на ровары вёз I жарнуў яе каля мосцiка Аб слуп, што ў зямлю моцна ўрос Пабiлiсь дзiцячыя радашчы Бутэлькi з салодкiм сiтром А з водкаю цэлы засталiся Хоць пi яе поўным вядром Адное, што страта нявелькая Уцехай было мне ў той дзень I што над маёю зямелькаю Ад дрэваў стаяў цiхi цень… * * * Го, Маня! Цi ты ўжо управiлась? Хадзi, адпачнём тут крыху Мне хустка твая панаравiлась У гэтым не бачу граху Куплю я сабе яшчэ лепшую Ў царкву у ёй буду хадзiць Хай сэрца удосталь нацешыцца Мацней каб змагло палюбiць А стрэлка гадзiннiка сунецца Насупраць маёй галавы I крык на ўсю вулiцу чуецца Аб тым, што iдуць каравы * * * Бабулi са мною вiталiся Калi я хадзiў да сяброў А чый ты, скажы нам, пыталiся Напэўна, унучак Пятроў? Вiдаць, што i ты Ерамеявы Што добрае людзям рабiў I толькi цяпер разумею я Якi гэта гонар мне быў I прадзед, i дзед ўжо на моглiцах Даўно спачываюць ўдваiх А мне адвячоркам ўсё мроiцца Што стаў я узгадкаю iх * * * Каб сёння сказаць – не паверу Хоць сэнсу няма мне хлусiць Я з дзедам на роўных Памеры Як крыху пабольшаў, касiў З iм разам стажкi забiралi I везлi канём у гумно I елi мы з iм там, i спалi Траву засцялiўшы радном I было мне найбольшай адзнакай Словы дзеда пачуць тады Малайчына, унучак. Па-нашаму Сена косiш карове ты * * * Калi пад’яжджаю да Мiхнавiч I газ пачынаю скiдаць Навокал такое ўсё мiлае Што хочацца песнi спяваць I сэрца пяе па-ранейшаму I знаю цяпер я, чаму Бо края не маю раднейшага I роўнага ў нечым свайму Са мной назаўсёды застанецца Святое маё пачуццё I мiхнаўскай светлаю ранiцай Мацней я адчую жыццё Air Jordan XXX 30 Shoes