Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На пасашок

Сярэдняя: 3.1 (11 галасоў)
Вясна ўжо гасцюе. Келiшкам звiнiць. Але "на закуску" — зiма — "па-ангельску" не хоча "звалiць", сыходзiць па-руску. Стакроць "лабызаецца", "на пасашок" "паўчаркi" "прымае", з цвiка падзашэрпаны свой кажушок гуллiва здымае. Напялiўшы шапку, глядзiць у вакно: "Падсохла дарога?" Але за парожак нуду, ўсё адно, не выправiць "З Богам!" Яна то пажыткi свае растрасе — мучыцу i манку, то вернецца з тостам: "За то, каб усе!..", а потым на ганку раптоўна расплачацца першым дажджом з апошнiм "растаем"... Нiшто, капрызулечка, мы "падажджом" — яшчэ пачакаем! Sneaker Release Dates 2019


Класічны верш, які напісаны

Класічны верш, які напісаны на т. з. беларускай "трасянцы".

Плённай творчасці аўтару ў гэтым напрамку!