Трыццаць тры гадзіны
Разглядаў карціну,
Ноч не адыходзіў -
Ночы не хапіла.
Гэта пакаленне
Маляваць умее,
Як над сіняй глебай
Неба зелянее.
Як над чорнай рэчкай -
Жоўтыя аблокі,
І ляціць удалеч
Нейкі слон высока.
Вогненныя ў далі
Рыбкі прабягалі,
З нейкай галадухі
Зайца пакусалі.
Малявала нешта
Гэта пакаленне,
Нават час праходзіў
У адно імгненне.
понравилось и ребенок решил
понравилось и ребенок решил выучить наизусть