Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кажуць, сёння на вершы - не мода...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Кажуць, сёння на вершы – не мода.
Ды я надта аб тым не тужу.
Бо яны мне – выток асалоды
І гаючы бальзам на душу.

Удыхну рыфмаваныя словы,
У пачуццях чужых патану -
І крынічнымі гукамі мовы
Існаванне свае ахіну.

Раптам нешта ўнутры адзавецца,
Бы кранутая ўмела струна -
І напоўніцца радасцю сэрца:
Што такая вось я – не адна!

Нечый верш загучыць камертонам -
Супадзе нават выдых і ўдых!
Ўсё да нотачкі, ўсё да паўтону:
Мы ўжо гэтак на свеце – ўдваіх!

Як цудоўна – такое сугучча!
Ўсё нутро напаўняючы ім,
Адчуваю, што роспач балючы
Адыходзіць, знікае зусім.

Так становіцца светла і лёгка...
Не турбуе ні сум, ані жах…
І жыццё ўваскрасае патроху -
Дзеля новых радкоў на лістах…