Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хатка дзеда Міхася

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Хатка дзеда Міхася Памяці бешанкаўскага ўмельца Міхаіла Рышкевіча прысвячаецца Быццам бы музей рамёстваў хатка дзеда Міхася – ёй любуемся ўсёй вёскай, толькі вочы зіхацяць. З столі да падлог дашчатых майстра хатку аглядзім – тут, ад лыжачкі да шафы, рэчы, зробленыя ім. Як ствараць шэдэўры – скеміць. Створыць – вочы весяляць! З дрэва змайстраваў Рышкевіч рамы, мэблю і… сялян. Жнец, ганчар, касец з касою, паляўнічы ды рыбак… І газетнай паласою не пералічыць ніяк! Ад паленца да вяскоўца ўсе яны прайшлі працэс. Можа гаварыць бясконца дзед пра гэты люд пра ўвесь. Будзе палкаю палена. Шчэпка ж – будучы алень. Дзед не аднаго аленя з шчэпак зробіць ад пален! І надыдзе дзень, гадзіна – і, задраўшы носа сук, бешанкаўскі Бураціна з-пад ягоных выйдзе рук! adidas