Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хлеб

Сярэдняя: 4.1 (52 галасоў)
Ці гэта звычка, ці патрэба – Адчуўшы лепшы ў свеце пах, Я зноў цалую бохан хлеба, Які трымаю у руках. Вось гэта водар! Ну й духмяны! Смачней за ўсё, што з ім ядуць! Але ж і варты той пашаны, З якой на стол яго кладуць! Ў ім болей кошту, чым каштуе. Ды я без хлеба не магу – Нібы ласунак ем – смакую І, нібы скарб свой, берагу. Ў ім – веліч сіл зямлі і неба: Тут і сяўба, і ўсходаў рост, І бласлаўленне шчодрай глебы, Якой не шкодзіць і мароз. І шум дажджоў, і сонцапёкі, І каласоў налітых звон… О, хлебаробы! Хлебапёкі! За вашу працу – вам паклон! За мазалі, за кроплі поту, За працу – зранку да начы… І я ізноў цалую ўпотай Скарынку, цёплую з пячы… А як за стол сядаю есці, Хоць і прысмакі ёсць калі, Імкнуся “Дзякуй” небу ўзнесці За хлеб, што маю на зямлі…Nike